Vicious Crusade - Freedom Comes (2009)

БМАgroup
11 tks/55 mins

Tracklist:
1. Dress Me Black
2. Bang The Drum
3. Freedom Comes
4. Another Hero
5. The Man With Heart Of Gold
6. My Cruel Mirror
7. Dreaming
8. Hellbound
9. A Day To Feel Alive
10. For The Last Time
11. Rock You Up!

Семь лет прошло с момента выхода последнего творения группы. Forbidden Tunes был и остается крайне мощным альбомом не только для Vicious Crusade, но и для отечественной метал сцены в целом. Фанаты ждали действительно долго. А отъезд Дмитрия Басика и вовсе заставил некоторых повесить нос и усомниться в продолжении деятельности группы. Но, не смотря ни на что, группа всё же выпустила свою новую пластинку, причем выпустила достаточно эффектно: вип-презентация альбома, успешный концерт-презентация, видеосюжет, который транслировался по национальному телевидению. Ребята заявили о себе и видя их решимость, всем стало понятно, что никуда группа не пропала, а совсем наоборот – собирается работать ещё усерднее и плодотворнее. Итак, перед нами диск. Оправдал ли он 7 лет ожиданий? Попробуем разобраться.
Обложка предстает перед нами набором газетных вырезок. Надо сказать, что выполнено всё довольно просто, но всё же некая изюминка в этом есть. Визуальное представление диска позволяет ещё до прослушивания немного проникнуться концепцией альбома. Диск содержит объёмный буклет с текстами песен и всё теми же концептуальными газетными вырезками, оглавления которых оглашают названия песен.
Первая же композиция альбома “Dress Me Black” обваливается на наши уши мощным шквалом, имя которому Vicious Crusade. Взрыв эмоций переполняет голову, чувствуешь себя 15-летним мальчишкой, впервые услышавшим музыку одной из самых успешных и почитаемых групп отечественной метал-сцены. Это ощущение не отпускает на протяжении прослушивания первых трёх композиций альбома. Затем шквал стихает под дуновениями ветра со стороны полюбившегося многим интернет сингла “Another Hero”. Красивая мелодичная баллада, местами перетекающая в некое подобие истерики. Далее следует дань трэш-прошлому и настоящему группы в виде трэка “The Man With Heart Of Gold ”. И опять вспоминаются старые добрые Вишесы, которые так радовали юные уши подрастающих металхэдов. В альбоме также присутствует песня, которая больше придется по вкусу женской половине слушателей, нежели мужской, песня – Dreaming. Не будем описывать каждую песню по отдельности и заранее раскрывать все карты тем, кому ещё предстоит услышать альбом “Freedom Comes”. Скажу лишь, что в конце пластинки нас ожидает приятный сюрприз – заводная композиция “Rock You Up!”, которая своей стилистикой выбивается из общей музыкальной концепции альбома.
Все 11 треков прослушаны и тут приходит странное ощущение Де Жа Вю. Где-то мы это всё уже слышали… Точно, у самих же Vicious Crusade! За 7 лет группа практически не изменилась – всё та же музыка, всё та же направленность. Хорошо это или плохо, решать фанатам группы – время покажет.
Необходимо сказать несколько слов о самом звуке пластинки. Ощущения достаточно противоречивы. Для записи скрипки использовался живой инструмент, без электроники. Определенно свои плюсы это преподносит – скрипка стала звучать красивее и энергичнее, но при этом произошел небольшой дисбаланс по частотам. Верх слышен превосходно, низы же заглушены и местами пропадают вовсе. Хотя, если побаловаться с настройками эквалайзера, то думаю, можно получить очень неплохое звучание скрипки. Ещё одним инструментальным дебютом альбома является появление живых ударных, что тоже не может не радовать, хотя и здесь всё не так чисто как хотелось бы. Несомненно, студия “Селах” хороша. Недаром из её стен вышли творения таких знаменитостей как Ляпис Трубецкой, Без Билета, J-Морс. Но, на мой взгляд, не совсем гуманно отдавать метал-материал на сведение и мастеринг людям, в метале не особо сведущим… Но, вероятно, группе виднее, каким должно быть звучание их детища.
В целом, альбом получился противоречивым. С одной стороны – это красивая и запоминающаяся музыка, отличные аранжировки и, конечно же, харизма Дмитрия Басика. Но с другой стороны – звук, не совсем подходящий для подобного стиля музыки и почти полное отсутствие прогресса в стилистическом плане. Но, эти минусы для многих могут оказаться плюсами. Так что, пусть лучше каждый оценит альбом по-своему и, надеюсь, каждый найдет в новом творении группы Vicious Crusade гораздо больше плюсов, чем минусов.

Troy 7/10

У 2002-м у гурта выйшаў апошні паўнафарматнік. Праз год зьвяліся адна песьня на складанцы Hard Life – Heavy Music II. Некалькі гадоў цішыні, невялікая колькасьць канцэртаў, пару прома-трэкаў на радыё і абяцаньні аб выхадзе новага альбому – вось і ўсё, што мы чулі ад VICIOUS CRUSADE. І вось, нарэшце, ёсьць магчымасьць патрымаць у руках, ды і, зразумела, паслухаць, чарговы дыск гэтай слыннай каманды. А наабяцана, дарэчы, было шмат, ня многа ня мала – новы The Unbroken зь лірыкай, кшталту Forbidden Tunes. Ну, наконт лірыкі зразумела: сьпяваць гімнападоныя рэчы зь “нязручнымі” і даволі рэзкімі тэкстамі – гэт “не камільфо”, і ўвогуле можа пацягнуць за сабой непрыемнасьці. Што ж маем “на выхадзе”? Даволі цікава і арыгінальна аформены альбомчык (хаця мне, прыватна, падаецца, што агульна афарменьне ня надта пасуе да музыкі, але гэта справа густу), добрага, я б нават сказаў, выдатнага па беларускіх мерках, узроўню запіс, адпаведна якасны матэрыял. Стаў дзесяць зь дзесяці і без размоваў, адным словам. Але. Так, сапраўды, тут ёсьць гэтае “Але”. Яно ўзьнікае ўжо пры першым знаёмстве з альбомам і не зьнікае з часам абсалютна. Альбом добры. Добрае афармленьне, добры запіс, добрыя музыка й тэксты. Але на плытцы вялікімі літарамі варта напісаць “ПІПЛ ГЭТА ЗХАВАЕ!”. Альбом добры не таму, што сапраўды класны, альбом добры таму, што стваралі яго як добры. “Вішасы” стала заявілі аб сваім жаданьні далучыцца да кола гуртоў, якія проста ня могуць выдаць дрэнны альбом, наўпрост таму, што яны загадзя ведаюць, што павінна быць на дыску, каб ён быў добры. І вось адчуваньне гэтага ўпэўненага веданьня аўтараў, якое непазьбежна перасьледуе падчас праслухоўваньня плыткі, і не дае мне магчымасьці паставіць найвышэйшы бал. Але, давайце пра ўсё па парадку.
Адкрывае альбом песьня “Апрані мяне ў чорнае” – тыповы, здавалася б вішасаўскі гіт. Песьня-гімн, песьня з разраду “для ўсіх мэталістаў”, з шэрагу тых, што нас аб’ядноўваюць, што дазваляюць адчуць сваё адзінства і адрознасьць ад іншых… Адным словам – стандартная рэч для любога поп-рок (мэтал)-грута, які займеў пэўную “фанацкую базу”. Зьдзесь куюць мятал, панкіхой, і ўсё такое. Такія песьні ў сваім арсэнале мела большасьць мэтал-гуртоў 80-х (дарэчы ўступ наганяе асацыяцыі менавіта з камандамі гэтага пэрыяду), першы альбом той жа Мэталікі ці не на палову з такіх рэчаў. І нічога дрэннага ў гэтым няма, такія песьні жывуць, іх любяць, на іх робяць і будуць рабіць кавэр-вэрсыі. Адно што, сьпяваць пра “апрананьне ў чорнае”, апэлюючы да падлеткавых субкультурных фішак, салідным ужо дзядзкам зь VICIOUS CRUSADE неяк ня надта падыходзіць, а патасныя заклікі, кшталту, “Мы мацнеем дзень за днём!” ня вельмі дапасуюцца да разладжанай і разарванай айчыннай мэтал-тусоўкі. Адным словам, як казаў Станіслаўскі: “Ня веру!”
“Bang The Drum” – такая ж баявая і адначасова мэлядычная рэч, як і папярэдняя кампазыцыя. Усьміхнуўся, пачуўшы адсылку да ранейшай песьні “Згубленае пакаленьне”. Адно што дзіўна пачуць ад аўтараў “Незламаных” радкі пра “змаганьне разам з Чэ Геварам”, ну але гэта, згадзіцеся, зноў жа справа асабістага выбару музыкаў. Агулам жа, песьня да той жа “Lost Generation” не дацягвае.
“Свабода надыходзіць” – безумоўы гіт і лідэр альбому, песьня, што была першай агучаная ў выглядзе прома-трэка і, шчыра кажучы, давала мне надзею пачуць сапраўды выдатны альбом. Добрая рэч, сапраўды вартая ранейшых VICIOUS CRUSADE. Можна і трэба слухаць і пераслухваць, а таксама, зразумела, сьпяваць на канцэртах.
“Іншы герой” – сярэднятэмпавая мэлядычная баляда з шэрагу “Рэквіемаў па нявіннасьці” ды іншых “Сэрцаў”. Дамы запрашаюць кавалераў. Ну і правільна – варта разбавіць альбом пасьля трох баевікоў запар, ізн’т тру?
“Чалевек з залатым сэрцам” – чарговая ўдарная рэч, з саўндам, які сапраўды выклікае ўспамін пра слаўныя часы “Незламаных”. Кампазыцыя ўдала сумяшчае асаблівасьці heavy-(heavy :))-мэталічнага “фону”, з адначасовай запамінальнасьцю, асабліва прыпеву, так што яе сьмела можна ставіць у адзін шэраг з “Exalted Liar”. Успрыймаецца станоўча, але да гіта не дацагвае.
“Жорсткае люстра”. Рэч, вядомая па канцэртах і ратацыі на радыё. Адна з найбольш яскравых песень, якая стала займае мейсца ў мазгах слухача на даволі працяглы тэрмін. Але… Вось тут пачынаецца самае цікавае. Можаце сто разоў казаць, што я не люблю VC (няпраўда, люблю, магчыма, нават болей, чым яны заслугоўваюць), альбо, што ў мяне няма музычнага слыху (здацца, ёсьць?), але адкажыце, чаму падчас праслухоўваньня ўступу, дакладней, “цяжкой” яго часткі, у мяне трымаецца сталае адчуваньне, што я пачую зараз голас незабыўнага Кіпелава?
На песьні “Dreaming” адчуваньні не зьнікаюць, наадварот, павялічваюцца, і прысутнічаюць на працягу ўсёй песьні. Праўда голас чакаецца іншы – пана Вульфа з Лякрымозы… Абсалютна не жадаючы абвінаваціць гурт у пялгіяце, адзначу толькі, што кампазыцыя выкананая абсалютна ў духу “мэталёвых” працаў швэйцарскага праекту.
“Hellbound” – цяжка, агрэсыўна, моцна. Яшчэ адна адсылка да раньніх альбомаў, за што “віскасам” варта яшчэ раз падякаваць. У той жа час, азначаныя кампазыцыі агульнай карціны канчаткова не ратуюць.
“A Day To Feel Alive” – чарговы падарунак аматарам гатычна-лірычна-балядных VC. Дзяўчаты пад сцэнай скідаюць майкі й губляюць шыньёны…
“У апошні час” – на дзясятай кампазыцыі канчаткова адбываецца паганае й нелюбімае мной зьмяшэньне ўсіх песень у адзін доўгі трэк. Дэталёвае зьвяртанне ўвагі дазваляе пачуць чарговую тыповую “вішаскрузэйдаўскую” рэч. Хутка, стыльна, рытмічна, якасна і… нецікава.
“Rock You Up!” – фінальная песьня, зноў жа зь ліку абавязковых для любога альбому Vicious Crusade, умоўны падтып – “фальколёрна-плясавая”. У дадзеным выпадку мы маем даволі моцны працяг “Полькі” ды “Подыху жыцьця”, прынамсі, ня горшы за азначаных папярэднікаў. Аднак, у той жа час, на сёньня ў такіх песьнях дэфіцыту няма – варта прыгадаць тых жа “Ліцьвінтроль”. Адным словам, сцэнічных блазнаў, якія ведаюць, як напісаць папулярную кампазыцыю, што спадабаецца літаральна ўсім, хапае. А дзе адшукаць сапраўдных музыкаў?

Lutavit 6,5/10


www.metalfront.org